Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

МЭТА: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, садзейнічанне развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і прафесійных кампетэнцый педагогаў.

ЗАДАЧЫ:

    Прадоўжыць работу па стварэнню ўмоў для атрымання вучнямі якаснай адукацыі пры захаванні здароўя, для паспяховай самарэалізацыі вучняў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі, у тым ліку і вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

    Прадоўжыць работу па стварэнню ўмоў для забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах профільнага навучання.

    Ствараць умовы для павышэння якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій.

    Арганізоўваць работу па прафесійнай падрыхтоўцы навучэнцаў X–XI класаў праз супрацоўніцтва з установамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

    Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

    Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя.

     Ствараць умовы для фарміравання ў вучняў і іх бацькоў уяўленняў аб агульнай культуры чалавека, этыцы, маральнасці.

     Працягваць працу, накіраваную на фармаванне патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі, грамадзянскай самасвядомасці навучэнцаў.

    Садзейнічаць захаванню колькасных характарыстык складу дзіцячых і маладзёжных арганізацый і аб'яднанняў, інфармацыйнаму суправаджэнню іх дзейнасці. 

Раздзелы сайта