Учителя белорусского языка © СШ №7 г.Пинска

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение  образования
Средняя школа №7 г.Пинска

 

 

Новости учреждения

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

Админ сайта

 

© copyright

 

Учителя белорусского языка


Пад зоркай Купалы і Коласа

Дзіўныя, гучныя вершы
Мусіць вам зорка паслала.
Першыя ў шэрагу першых –
Колас і Янка Купала.

                        Віктар Любецкі

 

Знакавым і юбілейным для нашай краіны стаў2017 год. У далёкім 1882 годзе нарадзіліся два вялікія пес­няры беларускага народа, класікі нацыянальнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас.Уся краіна адзначала іх 135-гадовы юбілей,  і наша школа не стала выключэннем. Гэтай падзеі і быў прысвечаны тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Песняры Беларусі”, які прайшоў з 11 па 16 снежня. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня,  змаглі яшчэ раз  далучыць усіх нас да  творчасці класікаў, нагадалі старонкі іх жыцця.

 У першы дзень тыдня на чацвёртым паверсе была аформлена выстава “Песняры Беларусі”, дзе размясціліся творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, фотаальбомы і кнігі, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях класікаў. Тут жа адкрыўся і  вернісаж малюнкаў па творах Коласа і Купалы “Мой родны кут, як ты мне мілы…” А ў школьных калідорах і на лесвічных пляцоўках з’явіліся лістоўкі з цытататамі з іх вершаў.  

На інфармацыйных хвілінках перад вучнямі  6-7 класаў выступілі вучаніцы 6 “В” класа Дубойская Насця і Кабяльчук Оля з прэзентацыяй “Колас і прырода”. Яны расказалі пра непаўторны свет коласаўскіх пейзажаў у паэме “Новая зямля”.

Другі дзень тыдня прайшоў пад рубрыкай “Запрашаем у тэатр”. Вучні восьмых класаў паглядзелі і абмеркавалі тэлеспектакль “Паўлінка”.

Вельмі цікавым і запамінальным стаў трэці дзень тыдня. На калідоры гучалі запісы песень на словы Купалы і Коласа, а вучаніца 10 “А” класа Таранько Ангеліна праводзіла аўкцыён “Атрымай дзясятку ад Коласа і Купалы”. Усім жадаючым прыняць удзел у аўкцыёне прапаноўваліся пытанні па жыцці і творчасці класікаў, і толькі пры правільным і поўным адказе магчыма было атрымаць “10”.

А яшчэ ў гэты дзень вучні 5-8 класаў пабывалі ў музеі Я.Коласа ў вёсцы Пінкавічы.

Далучыцца да творчасці песняроў беларускага слова дапамаглі і мерапрыемствы чацвёртага дня тыдня. Спачатку вучні 9 -11 класаў прадэманстравалі выпушчаныя імі буклеты на тэму “Уладар народных дум і песень” (аб жыцці і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы), а потым вучні 5 – 7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Чароўны свет паэзіі Коласа і Купалы”. Пераможцай конкурсу стала Жэмайтук Іларыя (7 “Б”)

Завяршыўся тыдзень літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Песняры  Беларусі”. У святочна ўпрыгожанай актавай зале сабраліся вучні 5 – 11 класаў. Тут гучалі вершы, песні, выконваліся народныя танцы, ставіліся сцэнкі з твораў Коласа і Купалы.

Хочацца выказаць словы падзякі ўсім вучням і настаўнікам, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры яшчэ раз паказаў, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння. Яна застаўляе нас перажываць, радавацца, любіць, прымушае мац­ней біцца нашы сэрцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы — беларусы.

 

 Чароўная кветка Палесся
1 вядучы.У кожнай літаратуры ёсць вялікія і выдатныя паэткі. У рускіх – Ганна Ахматава, ва ўкраінцаў – Леся Украінка. І мы, беларусы, таксама маем такіх жанчын-творцаў. Яўгенія Янішчыц – адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі.
2 вядучы. “Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так называлі ў нашай літаратуры Яўгенію Янішчыц. Яна – невымоўная наша страта, шчымлівы боль. Яе творчасць – залатая старонка нашага пісьменства.
1 вядучы. Яўгенія Янішчыц пражыла ў нашай рэальнасці сорак гадоў. Яна неяк адразу заззяла роўным і моцным святлом , быццам зорка, якую бачна і на небе палескай вёскі, і сярод нью-ёркскіх небасхілаў. Ужо 25 гадоў яе з намі няма.
2 вядучы.Сёння нас сабрала паэзія Яўгеніі Янішчыц, каб мы паспрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні, каб аддалі даніну павагі і пашаны таленавітаму творцу, шчырай і сардэчнай жанчыне. Наша сустрэча – гэта вечар-прысвячэнне беларускай паэтцы, палескай ластаўцы – Яўгеніі Янішчыц.
Гучаць 1 і 2-гі слупкі “Грузінскай песні” Б.Акуджавы.
1 вядучы.Жыццё, ты стэп, што выгараў да краю,
                 Дрыготкі ліст на восеньскім галлі.
                 І ўсё адно – цябе я абдымаю,
                 І ўсё адно цябе я бласлаўляю
                 За боль і рай на песеннай зямлі.
Музыка, здымкі беларускай прыроды, рака Ясельда, вёска
2 вядучы. Якая ж зямля нарадзіла таленавітую паэтку і дзіўнага чалавека? Дзе вы, яе карані?
 1 вядучы.  Палессе, Пінскі раён, рака Ясельда, невялікая вёска Рудка …
Менавіта тут 20 лістапада 1948 года нарадзілася Жэня Янішчыц. Яе бацькі, Марыя Андрэеўна і Іосіф Сцяпанавіч, былі простыя людзі. Яны навучылі дзяўчынку любіць сваю зямлю, працаваць на ёй, паважаць людзей, ведаць цану хлеба на стале.
2 вядучы. “Сонца” духоўнага свету Яўгеніі Янішчыц – маці. Марыя Андрэеўна да стомы працавала ў калгасе, цягнула ўласную гаспадарку, умела рабіць любую справу.
Відыяролік “Успаміны маці”
1 вядучы. Маці сваёй прысвяціла паэтка многа вершаў. З яе пяшчоты і любві пачалася паэзія Жэні.
Верш “Ля ложка хворай маці”      Жэмайтук І.
Ты ляжыш не на ложку,
                                         а ў жытнёвым полі.
Мама!
Так мне рукі твае не балелі ніколі.
То пасланы ў пакоі не ходнікі —
                                                         саматканыя сцежкі-дарогі.
Мама!
Так ніколі твае не балелі мне ногі.
 
Я прыйшла, як заўжды, цішынёю тваёю сагрэцца.
Мама!
Так ніколі тваё не шчымела мне сэрца.
I ружовіцца дзень.
I жыты ўжо чакаюць за хатай,
А табой за паўвека так многа жытоў перажата!..
 
Ты на ложку ляжыш,
А здаецца, што ў сонечным полі.
Мама!
Так ніколі твая не балела мне доля.
Ты на ложку ляжыш.
                                     I прыціхла за хатай дуброва.
Мама!
Так ніколі, як сёння,
                                   Тваё
                                   Не балела мне слова.
 
Верш” Ты вучыла мяне”       Вячорка Алена
 Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён
I цярплівасці вечнай — уголас не плакаць.
Апынуся калі сярод чорных варон, —
Я памру, ды не буду па-іхняму каркаць. 
Вось трывожна вядзерца нясу, як тады,
Як вучыла, нясу. Я нясу, каб суседка
He сказала, што нават звычайнай вады
Прынясці не умее, не заліўшы сукенку.
Цвёрда мною завучан натруджаны крок
Твой,
         якому павек ужо не саступіцца.
I душа мая чыста, нібы матылёк,
На агонь вылятае, ды агню не баіцца.
Пішаш: «Век мой пражыты. Наперадзе — твой.
За мяне не хвалюйся. Я буду здаровай
Да апошняй вячэрняй зары палявой
I грыбочка апошняга ў нашай дуброве».
Мама, сею не жыта я, сею не лён.
Але з лёну і жыта я словы складаю.
I калі углядаюся ў парасткі дзён —
Чую крокі твае. I свае вымяраю.
 
2 вядучы. Якой жа была Яўгенія Янішчыц у гэтым кароткім адрэзе чалавечага існавання, які называецца жыццём? Што гавораць пра паэтку, пра яе бацькоў тыя, хто ведаў іх асабіста?
1 вядучы. Паслухайце ўспаміны сяброўкі Жэні, Раісы Вікенцьеўны Ганчарык
 
Куратнік Таццяна
“Першая школа, дзе мы вучыліся, стаяла прама насупраць іх дома. Кожную вольную хвіліну мы забягалі да Жэні. Бацька ў яе быў надзвычай кантактны, вясёлы, спяваў цудоўна, ды і Жэня ад яго не адставыала, голас у яе быў прыгожы. Увогуле, сям’я гасцінная была. Маці Жэніна, як толькі мы на парог, адразу гасцінцы на стол. Адным словам, прыходзіш і адчуваеш сябе як дома”.
Слайды: бел. краявіды
2вядучы. Змалку ўсхвалявалі, зачаравалі будучую паэтку чабаровыя паляны, белы вішняк, сівы быльнёг, сцежка праз сенажаць, грыбныя лясы.
Прыносіць мне дары свае дуброва        Касяк Вікторыя
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Ўліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.
Злятае па дасвецці галубіным
То рыжы ліст, то жоўта-залаты.
Упалі задуменна на платы
Даспелыя ружовыя рабіны.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане.
Я думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Песня “Старана мая азёрная”
1 вядучы. У 1955годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе яна напісала свой першы верш, які прысвяціла маці. Пасля вучыцца ў Мерчыцкай васьмігодцы.
Успамін сяброўкі Раісы ”Падраслі трохі, пачалі хадзіць за тры кіламетры ў Мерчыцы, там працягвалі вучобу. Школы як такой не было, усе класы па розных хатах. У нашай - парты на трох чалавек, сядзелі я з Жэняй, а паміж намі хлопца пасадзілі, мабыць, каб не размаўлялі на ўроках. Тады Жэня ўжо імкнулася нешта пісаць, але па - дзіцячы, няўмела. У гэты час у раёнцы “Палеская праўда” з’явіўся першы яе надрукаваны верш “Голуб”. Гэта быў выбух, гэта была сенсацыя!”
Менавіта тады адбыўся дэбют Жэні як паэткі.
2 вядучы. З чаго ўсё пачалося? Давайце паслухаем, як Жэня, тады сямікласніца, у дзіцычым дзённіку апісвае гэты эпізод свайго жыцця.
Ты – пясняр беларускі, паэт,          Паўлюк Крысціна
Ты – змагар за свабоду і шчасце.
Твой жыве неўміручы сюжэт
У будні светлыя і ў нянасці.
 “…з гэтага верша я і пачала пісаць. Выкладчык беларускай літаратуры Аркадзь Міронавіч Грэчка даў мне падрыхтаваць верш да 80-годдзя Якуба Коласа, намячалася вечарына. Верш называўся “За падаткі”. Гэты верш быў надрукаваны Якубам Коласам яшчэ да рэвалюцыі, у 15-ці слупках нейкага пахмурнага настрою. Прачытаўшы яго ўважліва, я ўсё ж такі вырашыла яго падрыхтаваць. Колас напісаў гэты верш да рэвалюцыі, ён належыць таму часу, і мне раптам захацелася прачытаць сучасны верш, прысвечаны Якубу Коласу. І я , не кажучы выкладчыкам, вырашыла знайсці яго сама. Але дзе? І раптам у мяне нарадзілася думка, а што, калі напісаць самой?”
1 вядучы. Пасля гэтага яна пісала вершы яшчэ больш за чвэрць стагоддзя.
2 вядучы. 1 верасня 1963 года Жэня пайшла ў 9 клас Парэцкай сярэдняй школы. У гэтым жа годзе яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў ”Першыя россыпы”. Яе вершы друкуюцца ў раённых газетах і рэспубліканскіх выданнях. Жэня становіцца гонарам школы і сваёй “малой радзімы”.
Верш        Паўлюк Крысціна
Мне ўжо шаснаццаць светлых вёснаў,
Будзе дваццаць, будзе сорак пяць.
Я люблю блукаць па сцежках росных,
Я люблю смяяцца і спяваць,
Слаць лісты любімым і знаёмым,
Любавацца першаю раллёй…
А ў жыцці да светлых дзён, да скону
Я хачу застацца маладой.
1 вядучы.  – Як здарылася, што вясковая дзяўчынка, якая вырасла сярод штодзённых клопатаў і цяжкай сялянскай працы, а не сярод размоў аб мастацтве і поўных збораў класікаў, стала пісаць вершы?
2 вядучы. – Відаць,… у гэтым выпадку сышлося ўсё: і выхаванне бацькоў, і палеская прырода, і як казала маці Жэні:”Гэта ад Бога…”Літаральна кожную хвіліну яна пісала. Хаця тых вольных хвілін было не так і шмат. Не было, практычна, ніводнага нумара ў школьнай самадзейнасці, дзе б Жэня не ўдзельнічала. Яна і спявала, і танцавала, і вершы чытала, і ў пастаноўках удзельнічала.
1 вядучы. У старэйшых класах у Жэні ўжо была перапіска з пісьменнікамі.
 Сцэнка. Жэня выходзіць на сцэну
 “Ведаеце, учора атрымала ліст з Саюза пісьменнікаў ад Русецкага Аляксея Сцяпанавіча. Піша, ці праўда, што я збіраюся паступаць у Маскоўскі літаратурны інстытут імя Максіма Горкага… А я думаю, што мне, зусім маладой дзяўчыне , рана туды, і Маскоўскі інстытут будзе для мяне ўсё роўна, што “з карабля на баль…” Аб гэтым я напісала Нілу Сямёнавічу. Думаю, што БДУ – асяроддзе для пачынаючага, лепшага і не знойдзеш, тым больш, што ў Маскве ўсё-ўсё выкладаецца на рускай мове. А пісаць для Беларусі і жыць у Маскве – невялікая прыемнасць. А я заўсёды для Белай Русі “бярозка”.
Песня ”О Беларусь, азёрная старонка”
Замена вядучых.
3 вядучы. У 1966 годзе Яўгенія закончыла Парэцкую сярэднюю школу і паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тут знайшла яна ўвагу і падтрымку студэнтаў, сяброў, выкладчыкаў, вядомых беларускіх паэтаў. Пісьменнік А. Бутэвіч прыгадвае той студэнцкі час, калі вучыўся на адным курсе з Яўгеніяй Янішчыц.
Успамін:   Масяжын Раланд “Пяць студэнцкіх гадоў , падвышаных чаканай хрушчоўскай адлігай, былі, па праўдзе, непаўторнымі і незабыўнымі. Бо не толькі лекцыі і семінары набывалі новы сэнс і змест, а і грамадскае жыццё… Выкладчыкі ж, здавалася, разам са студэнтамі адчынялі браму сапраўдных скарбаў, мудра скіроўвалі прагных да ведаў маіх аднакурснікаў на шлях развагі і роздуму. Міхась Ларчанка, Алесь Адамовіч, Алег Лойка, Ніл Гілевіч… Іх  лекцыі былі менавіта тым адкрыццём сябе ў новым часе”
4 вядучы. Яўгеніі Янішчыц пашчасціла, бо яна ўваходзіла ў свет літаратуры і мастацтва ў спрыяльны час – 60-я гады . . У студэнцкую пару яна шмат пісала і актыўна выступала выступала ў грамадскім друку.
Успамін Жэні:”Ведаеце, не магу не пісаць. Дзіўна неяк нават, што вершы пішуцца так лёгка.. Пачынаю часам адчайвацца, каб такая лёгкасць не прывяла да чаго-небудзь. Няўжо ўсім так лёгка пішацца?!”
Верш
3 вядучы. У 1970 годзе была выдадзена першая кніга Яўгеніі Янішчыц “Снежныя грамніцы”. Паэтны дэбют маладой паэткі ўсхвалялі Ніл Гілевіч, Дзмітрый Бугаёў, Рыгор Бярозкін..
Словы-ўспамін Ніла Гілевіча.  Масяжын Р. “…гэта паэзія, якая нячутна , накшталт сонечнага цяпла, уваходзіць у цябе, каб выклікаць у душы і сэрцы такі ж вясенні сонечны настрой , каб і ты, падуладны яе магічным чарам , прычасціўся да радасці і ўрачыстасці жыцця”.
Урывак з “Зорнай паэмы” Канапліцкая
4 вядучы. Такая высокая ацэнка яе творчасці - не выпадковасць. Яўгенія Янішчыц была вельмі патрабавальная да сябе як творцы.
Яўгенія Янішчыц   “Мне нават неяк няёмка, што ў Мінску мяне лічаць сапраўднай паэтэсай. Часам смешна. А я пакуль што настойліва шукаю сябе ў сваіх вершах. 
4 вядучы. Яна шукала свайго лірычнага героя, свой стыль, свае вобразы і тэмы.
3 вядучы. Адна за другой выходзілі яе кнігі – “Дзень вечаровы”, “Ясельда”, “На беразе пляча”, “Пара любові і жалю”, “Каліна зімы” . Да Яўгеніі Янішчыц прыйшлі прызнанне і вядомасць, яна атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Янкі Купалы.
3 вядучы. Ніколі не траціла паэтка сувязі з роднай вёскай , з Палессем. Ёй здавалася, што не толькі маці , Марыя Андрэеўна, а і вёска Рудка, і ўсё Палессе, усе землякі сумуюць без яе. Пісала пра гэта задушэўна, шчыра, з добразычлівым гумарам.
Верш “Добры вечар, землякі”    Кананчук Таццяна
Як жывецца без мяне,
Сонейка-крылацейка?
А ў палескай старане
Кожны сокал - брацейка …
     Добры вечар, землякі!
     Добры вечар, зелена!
     Тут пазвоньваюць вякі,   
     Нібы мак даспелены.
Паўнагрудая кума
Празвініць абцасамі.
Тут прыдуман нездарма
Танец з выхілясамі.
     Рукавочкам – да рукі,
     Паяск5ом – да пояса.
     З вамі разам, землякі,
     І ў зямлі не боязна!
Танец
4 вядучы. Палессе… Там засталася светлая казка дзяцінства, бацькоўская хата, любая матуля.. Праз вершы Яўгеніі Янішчыц мы выразна адчуваем менавіта адметнасць беларускіх пейзажаў, нацыянальную своеадметнасць звычаяў, побыту нашага народа, яго гісторыю.
Верш “Прыедзь у край мой ціхі…” Радкавец Н.
Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
 
Хапае на Палессі
І сонца і вады.
І што ні двор-то песня,
Што вёска-то сады.
 
Па травах светла-шызых
Мы пройдзем ля ракі,
Дзе мыючы бялізну,
Вядуць свае жанкі.
 
І будзе песня спета
Пра шчасце і бяду,
І будзе падаць лета
Ў гуллівую ваду.
 
Прыедзь ў край мой ціхі,
Тут продкаў галасы.
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
3 вядучы. Пісьменніцкі лёс Жэні Янішчыц склаўся шчасліва. Але не шукала яна “гаманлівай славы”, не захацела, каб яе любілі, як сама пісала, “за рамяство”. “Перш-наперш я проста жанчына…” У вершах пра каханне – усё ёю самою пражытае, прадуманае, у іх раскрыты найтанчэйшыя адценні ўсеабдымнага, глыбокага і шчымлівага пакутлівага кахання, якое выпала Жэні Янішчыц.
Верш “Ты пакліч мяне. Пазаві”.    Грынь Л.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві.
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві-
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві-
Нават ненавісць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
4 вядучы. Пасля заканчэння вучобы Яўгенія Янішчыц выйшла замуж за паэта Сяргея Панізніка, жыла некаторы час з мужам у Чэхаславакіі. Але асабістае жыццё складвалася няўдала. Праз некаторы час яна засталася адна, выхоўвала сына.
3 вядучы. У творах, прысвечаных сыну, увасоблена бязмежная мацярынская любоў, пяшчота паэтэсы, яе гатоўнасць ахвяраваць усім дзеля сына.
Верш “Каб не глядзелася ў вочы ажына”.     Лазюк М.
Каб не глядзелася ў вочы ажына
І каб ваўчыннік рук не калоў,-
Тваю калыску з лёну і жыта,
Із наймацнейшых пляла каранёў.
Зорка сачу, каб не збіўся з дарогі,
Змоладу, каб не запляміў жыццё,
Востры каменьчык – пад мае ногі!
Пад мае рукі – шыпы і асцё.
Гордае шчасцейка, мая сямейка,
Ты па слядах маіх слёз не рассей,
Сыне мой першы, наіўны Андрэйка,
І сын мой апошні, мужны Андрэй!
 
1 вядучы. З часам адчавальна ўзмацніўся драматызм у паэзіі Жэні Янішчыц.Узмацніўся драматызм паэзіі Жэні Янішчыц  таму, што ўсё больш відавочнымі станавіліся праявы ў грамадстве бездухоўнасці, жорсткасці, прагматызму, прыстасавальніцтва, занядбання спрадвечных маральных высноў народа. Касаваты век, век папяровы: прадаць – купіць.
2 вядучы. Адчувала яна, як тое пісала, “голад па дабрыні, па шчырай песні, слову…”. “Чысціні. Адкрыцця. Дабраты…” – так называецца адзін з ранніх вершаў Жэні Янішчыц. Чысціні. Адкрыцця. Дабраты – гэта яе грамадзянская пазіцыя, пафас яе творчасці, наказ продкаў, які паэтэса пачула і ўспрыняла як запаве!
Гучыць музыка. На сцэну выходзяць чатыры вядучыя.
1 вядучы.
“Чысціні…
Адкрыцця…
Дабраты…”
Голас продка прарос з нематы.
Захлынаюцца ў гуле вякоў
Тайна гукаў і музыка слоў.
2 вядучы.
Чысціні…
Адкрыцця…
Хараства…
Нам яшчэ з гэтых слоў
Вырастаць.
Адчужэнне,
І здрада,
І страх
Паляванне відуць давідна.
3 вядучы.
Палымлені на смольных кастрах
Адкрыццё,
Дабрата,
Чысціня.
Праз гулкія стагоддзі жыцця –
4 вядучы.
Чысціні,
Дабраты,
Адкрыцця…
1 вядучы. “Адкрыцця!
2 вядучы. Дабраты.
3 вядучы. Чысціні!”…
Паўтараюць ля ног камяні..
 Ціха гучаць музыка. Выходзяць вядучыя.
1 вядучы. Чысціні!
2 вядучы. Дабраты!     Разам?
3 вядучы. Хараства!
4 вядучы. Святла!
1 вядучы. Такі наказ пакінула нам Жэня Янішчыц.
Вельмі рана пакінула яна нас.
2 вядучы. 25 лістапада 1988 г. жыццё Жэні Янішчыц трагічна абарвалася пры нявысветленых абставінах. Ёй споўнілася толькі 40!
3 вядучы. Няма цудоўнай паэткі, але голас яе, вельмі чалавечны, праўдзівы, даверлівы, крынічна чысты хвалюе нас. Яе паэзія, народжаная любоўю да Беларусі, заўсёды будзе саграваць, узвышваць, духоўна ўзбагачаць чытачоў.
4 вядучы. Яе паэзія заўсёды будзе патрэбна людзям!
Гучыць музыка.
5 чытальнік.
Ластаўка палеская, навошта
Гэтак рана адляцела ты?
Генадзь Бураўкін.
6 чытальнік.
…Будзе вечна блізкім рэхам
Звінець твой голас малады!
Сяргей Грахоўскі.
Гучыць музыка грамчэй.
 
 

Заўсёды з намі Колас і Купала

чытаць тэкст


“У вянок Максіму Багдановічу”

( да 120- годдзя Максіма Багдановіча )
 
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праводзіўся ў школе з 05.12.2011 па 10.12.2011 года і быў прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Мэта правядзення:
 •асэнсаванне творчасці і асобы Максіма Багдановіча;
 • выхаванне патрыятызму, любові да літаратуры;
 •пашыраць кругагляд вучняў;
 •развіваць творчыя здольнасці вучняў.
На пачатку тыдня святочна быў аформлены чацвёрты паверх школы. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў “У вянок Максіму Багдановічу”. На плакатах гледачы маглі пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Максіма Багдановіча. Матэрыял быў даволі цікавы, аформлены эстэтычна, таму ў час прыпынкаў ля плакатаў збіралася шмат вучняў. Першае месца за арыгінальнасць афармлення плаката было прысуджана 5”А” класу, другое месца - 9”Б” класу, трэцяе – 5 “А” класу.
Сярод вучняў 5”А” і “Б”класаў быў праведзеныўрок-памяць“У вянок М.Багдановічу”. А вучні 5 ”В” класа адправіліся ўзавочнае падарожжа “Ад родных ніў...”. Вучні 5-тых класаў мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым шляхам Максіма Багдановіча, а таксама яго паэтычнай спадчынай.
Вучні 6-тых класаў прынялі ўдзел у  конкурсе  “Паэзія Максіма Багдановіча ў музыцы”. Дзеці слухалі вершы паэта, пакладзены на музыку,  і рыхтавалі малюнак-экспромт на праслуханыя творы.Настаўнікі зазначылі малюнкі Мельнік Соф’і (6”А” клас), Шаламіцкай Алены (6”А” клас), Мельнікавай Наталлі (6 “Б” клас).Дадзены конкурс дазволіў вучням 6-тых класаў шырэй пазнаёміцца з творамі пісьменніка і паказаць свае творчыя здольнасці.
А вось вучні 7-ых класаў пазнаёміліся з  вобразам М.Багдановіча ў беларускім выяўленчым мастацтве і правялі  
ўрок-вандроўку “Па старонках сямейнага альбома М. Багдановіча”.Сямікласнікі адправіліся ў завочнае падарожжа па старонках сямейнага альбома паэта. Дадзенае падарожжа дало магчымасць вучням пазнаёміцца з бацькамі паэта-лірыка, роднымі краявідамі, сябрамі паэта і творчай спадчынай Максіма Багдановіча.
Вучні 8 класаў  праглядзелі прэзентацыю “Паэзія М.Багдановіча ў творчасці беларускіх кампазітараў”, а вучні 10-11-тых класаў праслухалі  паведамленне і праглядзелі прэзентацыю “Быць можа, я не скончу жыць…”Старшакласнікі яшчэ раз упэўніліся, што імя Максіма Багдановіча назаўсёды ўпісана ў нашу літаратуру, а вобраз пісьменніка – невычэрпная крыніца для жывапісцаў, скульптараў, музыкантаў, паэтаў.
І закончыўся тыдзеньконкурсам чытальнікаў “Застанецца ён непаўторным…”. У конкурсе чытальнікаў сярод вучняў 5-7 класаў першае месца заняла Мельнік Соф’я, вучаніца 6 “А” класа. Другое месца заняла вучаніца 5“В” класа Калесніковіч Ксенія. Трэцяе месца было прысуджана Кандрацюк Аліне, вучаніцы 5”В” класа. Сярод вучняў 8-11 класаў першае месца заняла вучаніца 8 “Б” класа Ахрамчук Вольга, другое – Паўлюк Крысціна, вучаніца 9 “Б” класа, трэцяе – Мерзін Яніна, вучаніца 10 “Б” класа. Гэтыя вучні былі ўзнагароджаны граматамі.  
Прадметны тыдзень па беларускай мове і літаратуры - дадатковая крыніца фарміравання матывацыі і пабуджэння цікавасці да  роднай мовы і літаратуры, да культурнай спадчыны беларускага народа. Падрыхтоўка да яго дамагае выявіць здольнасці вучняў, розныя формы правядзення даюць школьнікам магчымасць прымяняць назапашаныя веды на практыцы.

Тыдзень паказаў, што пазакласная работа па мове і літаратуры спрыяе развіццю цікавасці школьнікаў да прадмета, развіццю іх індывідуальных здольнасцей, развіццю нефармальных адносін, дае прастор дзіцячай фантазіі, спрыяе ўдасканальванню прафесійнага майстэрства настаўніка.

 


 В помощь учителю

 Белорусский язык. [ru, en, fr, de, zh]

Краткая характеристика белорусского языка.

URL: http://www.primavista.ru/dictionary/lang/byelorussian.htm

  "Живой язык" - передача радио "Свобода". [be]

Ежедневная передача белорусской службы радио "Свобода", посвящённая различным вопросам белорусского языка: как правильно говорить, какие слова и когда использовать, как правильно строить фразы и др.

URL: http://www.svaboda.org/archive/Language/latest/597/619.html

  Лингвистические новости. [be, en]

Новости о том, что нового происходит в лингвистике на Беларуси и в мире.

URL: http://languages.miensk.com/news.htm

  Алиф. Третий белорусский алфавит. [be]

Статья в газете "Наша Ніва" No. 18 (227), 2 мая 2001 г. об алфавите белорусских мусульман, которые адаптировали арабское письмо, для написания белорусских текстов.

URL: http://www.nn.by/2001/18/15.htm

 Александров Сержук, Мыцык Галина. Белорусский алфавит, буквы и звуки. [be, ru]

Описываются отличительные особенности белорусского алфавита. Приводится два белорусских алфавита - кириллица и латинка, даны основные правила использования белорусской латинки.

URL: http://www.padrucnik.by.ru/alfabet_ru.htm

 

Возвращение буквы. По статьям В.Мухина и А.Дубины. [be, en]

Статья посвящена вопросу, возродится ли использование в белорусском языке буквы ґ, которая, в отличие от буквы г, передаёт взрывной звук.

URL: http://www.pravapis.org/art_letter_returns.asp

 

ГРАММАТИКА

 Александров Сержук, Мыцык Галина. Грубые грамматические и речевые ошибки. [be, ru]

Приводится список наиболее грубых ошибок, которые допускают люди, приступающие к изучению белорусского языка.

URL: http://www.padrucnik.by.ru/pamylki_ru.htm

  Вечорка Франак. Образование причастий в белорусском языке. [be]

Статья посвящена анализу употребления причастий в белорусском литературном языке. Проводится сравнение белорусского языка с другими славянскими языками, рассматриваются способы словообразования причастий, отмечаются формы причастий, нехарактерные для белорусского литературного языка, приводится таблица правильного использования причастий.

URL: http://mova.by.ru/artykuly/dziejaprymietnik.html

  Звательный падеж в белорусском языке. По А.И.Наркевичу [be]

Даже официозная наркомовка признавала существование звательного падежа в белорусском языке, но как им пользоваться, в школьных учебниках никогда не объясняли. В этой статье вы узнаете о том, как правильно использовать звательный падеж, а также о звательном падеже в других славянских языках.

URL: http://www.pravapis.org/art_vocative.asp

 Катковский Владимир. Окончания существительных мужского рода в родительном падеже единственного числа. [be]

Как писать -у(-ю) или -а(-я)? Здесь вы найдёте небольшую памятку, которая поможет написать правильное окончание. (Согласно грамматике Я.Лёсика).

URL: http://www.pravapis.org/art_rodny1.asp

 Наиболее частые ошибки в нашем языке (выбранные из редакционной почты газеты "Наша Ніва"). [be]

Статья в газете "Наша Ніва" No. 08 (217), 19-26 февраля 2001 г.

URL: http://www.nn.by/2001/08/11.htm

 Рабенкова Галина. Типичные ошибки 2002 года. [be]

Из телевизора и радио в белорусский язык понемногу просачивается трасянка. Как и в начале каждого года, в "Нашей Ниве" No. 12 (322), 27 марта 2003 г. собраны типичные ошибки, замеченные в статьях авторов и письмах читателей за прошедший год.

URL: http://www.nn.by/index.pl?theme=culture&article=2003032701

 Романовский Микола. Как склонять гомункулуса? [be]

Статья в газете "Наша Ніва" No. 35 (244), 27 августа 2001 г. об окончаниях существительных мужского рода в предложном падеже единственного числа.

URL: http://www.nn.by/2001/35/12.htm

 Czalex. Будущее время в белорусском языке. [be, en]

Среди огромной белорусскоязычной Атлантиды - всего того, что в белорусском языке находилось под запретом или было забыто - одной из менее известных является форма простого будущего времени глаголов. Из этой статьи вы узнаете, как правильно употреблять эту исконно белорусскую форму глаголов будущего времени.

URL: http://www.pravapis.org/art_future_tense.asp

   

 СЛОВАРИ

Александров Сержук, Мыцык Галина. Приветствия и пожелания. [be, ru]

Небольшой словарик белорусских приветствий и пожеланий.

URL: http://www.padrucnik.by.ru/vitanni_ru.htm

  Александров Сержук, Мыцык Галина. Созвучные слова. [be, ru]

Словарик белорусских слов, которые по звучанию похожи на русские, но имеют совершенно другой смысл.

URL: http://www.padrucnik.by.ru/suhucnyja_ru.htm

  Русско-белорусский on-line словарь. [ru]

Словарь подготовлен в рамках лингвистического проекта Академии Полной Луны. Основная цель проекта - создание обширной структурированной словарной базы, которая может служить как для изучения конкретных языков, так и для исследований языка вообще.

URL: http://poliglos.info/_langid.php?id=bel

 Словари на "Беларускай палічцы". [be, ru]

URL: http://www.knihi.com/bib/movy.html

  "ArfaBel" - белорусский орфографический словарь. [be]

Белорусский орфографический словарь, встраиваемый в компьютерную программу "Arachnophilia" для проверки белорусских текстов.

URL: http://arfabel.belinter.net

 A short English-Belarusian and Belarusian-English Dictionaries. [en, be]

Краткий англо-белорусский и белорусско-английский on-line словари, словари географических названий и имён, звукозаписи произношения белорусских слов и фраз.

URL: http://www.belarusguide.com/dictionaries

 Katkouski Uladzimir. Belarusian-Bulgarian-Russian-English Basic Phrases. [be, bg, ru, en]

Небольшой белорусско-болгарско-русско-английский on-line словарик основных слов и выражений.

URL: http://www.pravapis.org/art_phrases1.asp

 Katkouski Uladzimir, Szatalava Lubou. The Forgotten Slang. [be, en]

Забытый слэнг - словарь белорусских слэнговых слов, которые собрала Любовь Шаталова в белорусских деревнях в 70-е годы.

URL: http://www.pravapis.org/art_top100.asp

 MAGUS: Multilingual Animal Glossary of Unveiled Synonyms. [en]

Мультиязычный латинско-английско-белорусско-русско-украинский on-line словарь животных. К белорусским, русским и украинским названиям вместе с записью в кириллице приводится и запись в латинице.

URL: http://www.informatika.bf.uni-lj.si/magus-slavic3.html

 SLOUNIK.ORG - Белорусские словари и энциклопедии. [be]

На сайте собираются все связанные с белорусским языком и Беларусью словари и энциклопедии. Проект содержит две части: энциклопедии и словари. Энциклопедии, энциклопедические справочники, специализированные толковые словари находятся в первом разделе. Переводные и "языковые" (толковые, орфографические, фразеологические и др.) словари собраны в другом разделе. Подробно о каждой энциклопедии или словаре можно прочитать на соответствующей страничке.

URL: http://slounik.org/

 

ЛЕКСИКА, ФРАЗЕОЛОГИЯ

 Александров Сержук, Мыцык Галина. Особенности белорусского литературного произношения. [be, ru]

Кратко об основных правилах белорусского литературного произношения.

URL: http://www.padrucnik.by.ru/vymaulennie_ru.htm

 Латинские афоризмы. [be]

Предлагается словарь (547 фраз) латинских афоризмов, крылатых выражений и фразеологизмов с переводом на белорусский язык.

URL: http://asveta.belinter.net/latbiel.html

 Фразеологические словари на "Беларускай палічцы". [be, ru]

URL: http://www.knihi.com/bib/movy.html

Ты будзеш звінець, мая родная мова! ( літаратурна-музычная кампазіцыя) ( да Міжнароднага дня роднай мовы)

Фотоматериалы:

  • 6 А
  • 6 А
  • 6 А
  • 6 А
  • 6 А
  • 6 А
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 7
  • 8
  • 6
  • 9
  • 10

 


 


                 

 

8(0165) 63-34-53, sch7@pinsk.edu.by

 

Три пути ведут к знанию: путь размышления – это путь самый благородный, путь подражания – это путь самый легкий, и путь опыта – это путь самый горький.(Конфуций)